За вокнамі трашчыць агонь —

За вокнамі трашчыць агонь —

* * *
За вокнамі трашчыць агонь —
Спяшаюцца кудысь машыны,
блішчаць на вуліцах, дварах,
гараць, як полымя, рабіны.
Усё у смутку, забыцці,
усё чакае вельмі цуда.
Павінен хутка ён прыйсці,
Ды нешта трошкі замарудзіў.
Мы ведаем: той цуд — зіма!
Чакаюць, асабліва дзеці,
Пушыста-белага сняжка,
то лепшая пара на свеце!
Усё навокал пацямнела, прыціхла,
вось і момант той —
да нас пушынка даляцела,
павісла неба над зямлёй.
І раптам, нібы хто адкрыў
Вялікі ў небе мех з мукою,
Бялюткі, чысты ён лятаў,
Кружыў павольна над зямлёю.
Усё вакол прыпарашыла,
Накрыла коўдрай снегавой.
Скажыце, што такія цуды
Бываюць раз у год — зімой.
Будынкі, крамы, святлафоры —
усё блішчыць у промнях света.
І дрэвы ў казачным уборы
Забыліся даўно пра лета.
І горад нібы аднавіўся,
І смутку ўжо прыйшоў канец.
І хутка святы ў горад прыйдуць,
Цябе віншую, Лунінец!