Пакуль аб’екты ёсць
Актыўна ідзе рэканструкцыя гасцініцы ў Лунінцы будаўнікамі ПМК-7. Работы плануецца закончыць у снежні гэтага года.

Як паведаміў галоўны інжынер арганізацыі Уладзімір Бескаравайны, пакуль аб’ёкты ёсць. Будуць весці рэканструкцыю СШ №1, многае падрыхтавана для ўзвядзення жылога дома на Залессі, ідуць работы ў Пінскім раёне, у нашым – гэта фермы, домікі. Працягваюць будаўніцтва пад Мінскам аэрадрома для Міністэрства надзвычайных сітуацый. Ды і ў Расіі, у Наварасійску, ПМК-7 мае фронт работ. А яшчэ нямала будзе аб’ектаў у Горках Магілёўскай вобласці, дзе пройдуць рэспубліканскія “Дажынкі”.
Галоўнае, каб будаўнікі мелі шмат заказаў.