Будучае — аптымістычнае
12 января 2012, 07:00

Будучае — аптымістычнае

Поделиться

Лунінецкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці не толькі ўдасканальвае прафесійную падрыхтоўку навучэнцаў па традыцыйных спецыяльнасцях, але і пачаў асвойваць новыя накірункі.

Адзін з іх — навучанне па спецыяльнасці афіцыянт. Тут ёсць добрая база і высока-кваліфікаваныя педагогі.  Так, майстар вытворчага навучання Надзея Карповіч была фіналістам абласнога конкурсу “Майстар года-2010”.

...і Любоў Валынчыц

У сакавіку гэтага года адбудзецца другі выпуск па згаданай спецыяльнасці. Выпускнікі каледжа працуюць у многіх гандлёвых кропках і прадпрыемствах грамадскага харчавання горада і раёна.

Не меншай папулярнасцю ў дзяўчат карыстаецца прафесія агароднінавода-садавода. Веды і навыкі навучэнкі набываюць не толькі ў кабінетах і лабараторыях, але і ў пітомніку і садзе, працуючы на адкрытым і закрытым грунце.

Свае вопыт і майстэрства перадаюць будучым спецыялістам майстры вытворчага навучання Наталля Амінава і Любоў Валынчыц.

У каледж прыязджаюць па вопыт калегі з іншых про-фільных навучальных устаноў. Вось і ў мінулую сераду тут пабывалі прадстаўнікі Пінскага каледжа і Івацэвіцкага ліцэя.