Сімвал года — чорны стрыж
Большую частку жыцця стрыжы праводзяць у паветры, бо харчуюцца выключна насякомымі; з-за кароткіх лапак яны не могуць садзіцца на зямлю ці на галіны дрэў.
Водзяцца гэтыя птушкі найчасцей у гарадах, селяцца калоніямі, гняздуюцца ў шчылінах сцен вышынных будынкаў, пад дахамі, парапетамі, насцілаючы ў гнёзды сухой травы, моху і пер`яў, перакладзеных валоссем, шэрсцю, раслінным пухам, кавалачкамі ваты і паперы.
Чорныя стрыжы маюць цёмна-буры колер са светлым горлачкам, доўгія серпападобныя крылы. Птушкі, імкліва летучы ў паветры, пранізліва пішчаць ці свішчуць, таму ў народзе іх празвалі свіргулямі.
Сябры грамадскага аб`яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» мінулым летам на тэрыторыі Беларусі налічылі прыкладна 150 тысяч пар чорных стрыжоў. Сёлета гэтыя птушкі будуць з`яўляцца сімвалам года.