Дабро са шкодай

Дабро са шкодай

19 января 2012, 08:00
475
У наш час камп`ютар - нярэдкасць нават у вясковых дамах, тэлевізар - у кожнай гарадской кватэры, у кожнай сялянскай хаце, а мабільнік можна ўбачыць і ў малодшых школьнікаў.

Здавалася б, даброты — радуйся: дзеці развіваюцца, умеюць карыстацца тэхнікай. Але ёсць зваротны бок — шкоднасць. Дзеці, што захапляюцца паслугамі такога віду прагрэсу, страчваюць у разы больш. Працяглае знаходжанне за камп`ютарам здольнае нанесці шкоду апорна-рухальнаму апарату і зроку дзяцей. Псіхолагі таксама папярэджваюць аб наркатычным уплыве камп`ютарных гульняў. І чым меншы ўзрост, тым большым можа быць шкоднае ўздзеянне камп`ютара.

Шкодны і мабільны тэлефон. Працяглыя і частыя размовы прыводзяць да пэўных адхіленняў у стане здароўя: адзначаюцца пагаршэнне памяці, зніжэнне ўвагі і разумовых здольнасцяў, раздражняльнасць, парушэнне сну.

Кожная размова не павінна перавышаць 1 хвіліну, мінімальны перапынак паміж размовамі — 5 хвілін.

Не варта насіць мабільнік каля цела, у кішэнях, лепш — у сумцы.

Не трэба тэлефон шчыльна прыціскаць да вуха.

Ноччу варта мабільны класці на адлегласці не менш за 1 метр ад галавы.

У час размовы трымайце апарат толькі за ніжнюю частку.

Апраменьваннем уздзей-нічае і тэлевізар, калі ся-дзець блізка ад экрана (да 3 метраў). А доўгі прагляд тэлеперадач уздзейнічае на вочы.