Пра зіму
Зіма — казачная і многімі любімая пара года. Пазнаёміўшыся на ўроках з пейзажнымі вершамі пра зіму, мае вучні з 5«А» класа паспрабавалі выказацца пра яе ўласнымі вершаванымі радкамі. І вось што атрымалася.
Аксана Івашкевіч, настаўніца СШ №3 г.Лунінца
* * *
Зіма — цудоўная пара.
Усім людзям радасць прынясла.
Дарослыя ідуць на лёд,
Дзеці водзяць карагод.
Кацярына Іванюк
* * *
Снегавік стаіць ля хаты,
Дзеці водзяць карагод.
Мы вітаем наша свята,
Наша свята — Новы год!
Карына Дубіна
* * *
Зімой на горцы шум і смех,
Забавы усім дзецям.
Таўкуць адзін другога ў снег,
Бо кожны хоча з`ехаць.
Ляцім мы з сябрам на санях,
Дух забівае вецер.
Бы крылы выраслі у нас.
Шчаслівыя ўсе дзеці!
Назар Ярмольчык
* * *
Лес маўчыць. Лісця няма.
Дрэвы стаяць белыя.
Зноў да нас прыйшла зіма.
Мы на лёдзе смелыя.
Вікторыя Якубовіч