Лепшы лясны пітомнік — і у Лунінцы
02 февраля 2012, 14:00

Лепшы лясны пітомнік — і у Лунінцы

Упершыню званне «Лясны пітомнік высокай культуры» Міністэрствам лясной гаспадаркі прысвоена і пітомніку Лунінецкага лясгаса.
Поделиться

Такое званне заслугоўваюць тыя, хто забяспечвае высокую якасць пасадачнага матэрыялу, выкарыстоўвае перадавыя тэхналогіі, сучасную тэхніку і механізмы, забяспечвае высокую прадукцыйнасць працы і эканамічную эфектыўнасць.

 Калектыў Лунінецкага лясгаса ўзнагароджаны граматай Міністэрства лясной гаспадаркі. Дырэктару на перыяд дзеяння звання рэкамендавана павялічыць інжынеру па лесааднаўленні надбаўку да 50% па кантракту і надбаўку да 50% за складанасць і напружанасць работы.

У размове дырэктар лясгаса Вячаслаў Іванавіч Торчык зазначыў, што на 10 гектарах вырошчваецца больш як 30 відаў розных насаджэнняў. Яны выкарыстоўваюцца для аднаўлення лесу, а таксама для азелянення. Летась засаджана 254 гектары. Для азелянення прададзена саджанцаў на 164 мільёны рублёў. А ўсяго ад продажу прадукцыі пітомніка атрымана 255 мільёнаў.

У прысваенні звання галоўная заслуга інжынера па лесаўзнаўленні Таццяны Ва-сільеўны Стэльмах.