Памятаюць беларусы пра «Афган»
15 лютага ў краіне адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Гэта дата звязана з заканчэннем вываду савецкіх войск з Афганістана, што адбыўся ў 1989 годзе. Больш за два дзесяцігоддзі прайшло, як завяршылася тая вайна, але па-ранейшаму жыве ў душах нашых суайчыннікаў боль ад незваротных страт (на Лунінеччыне «Афган» забраў 9 маладых жыццяў).
15 лютага ў Лунінцы адбылося ўскладанне кветак і вянкоў да помніка воінам-»афганцам», а потым — урачысты сход і канцэрт у кінатэатры «Кастрычнік»