А час няўмольны —

А час няўмольны —

23 февраля 2012, 09:15
366

* * *
А час няўмольны —
Гады мінаюць.
Я жыць спяшу.
Калі ж не спіцца
І каб не спіцца,
То я пішу.

* * *
Калі ты сябар мне —
ў сяброўстве не кляніся,
у цяжкі час прыйдзі, дапамажы.
Калі мне весела —
і ты павесяліся,
я ўбачу —
а ці ж гэта ад душы.