Пераадольваць межы

Пераадольваць межы

23 февраля 2012, 08:52
910
10-11 лютага ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йоханеса Рау прайшла канферэнцыя «Перспектывы сацыяльнага партнёрства». Яна была прысвечана вынікам нямецка-беларускага супрацоўніцтва ў рамках пятага этапа Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральным урадам Германіі «Пераадольваючы межы». У рабоце канферэнцыі прыняў удзел і галоўны рэдактар «ИП» Андрэй Вышынскі.

Перад адкрыццём мера-прыемства адбылася прэс-канферэнцыя выканаўчага дырэктара Дортмундскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра Петэра Юнге-Вентрупа, кіраўніка 5-га этапа Праграмы падтрымкі доктара Астрыд Зам, дырэктара Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Йоханеса Рау Віктара Балакірава.

Што зроблена

Па словах Петэра Юнге-Вентрупа, сёлета Праграма падтрымкі адзначае сваё дзесяцігоддзе. За гэты час рэалізавана каля 180 праектаў. На пятым этапе падтрыманы 42 праекты ў галіне энергаэфектыўнасці, адукацыі для дарослых, устойлівага рэгіянальнага развіцця, а таксама ў сацыяльнай сферы.

Доктар Астрыд Зам заўважыла, што гаворка ідзе аб глабальных і адначасова канкрэтных задачах. А гэта трансгранічнае і міжсектарнае супрацоўніцтва, устойлівае развіццё, дыялог паміж дзяржаўнымі і недзяржаўнымі арганізацыямі. Усё названае дае падставу для сістэматычнага супрацоўніцтва ў розных сферах.

Віктар Балакіраў скіраваў увагу на тое, што цяпер робіцца перадача ноу-хау і інавацыйных падыходаў. Раней жа была традыцыйная гуманітарная дапамога.

Калі ж гаварыць метафарычна, дык раней нам прывозілі гатовую рыбу, а цяпер пачалі ўручаць вуду, каб мы самі рэалізоўвалі праекты і ўплывалі на змяненні ў розных сферах грамадства.

Вырабы людзей з абмежаванымі магчымасцямі

На маё пытанне аб чарнобыльскай праблеме Петэр Юнге-Вентруп адказаў, што ёй надаецца вялікая ўвага. Апрача аздараўленчай праграмы, зараз скіроўваюцца намаганні, каб павысіць інфармаванасць, ажывіць памяць аб трагедыі. Бо людзі з пацярпелых рэгіёнаў і зараз адчуваюць медыцынскія, сацыяльныя і эканамічныя наступствы катастрофы. Таму праграма па іх ліквідаванні будзе працягвацца.

І яшчэ. Сёлета ў 25 населеных пунктах Беларусі будзе паказана перасоўная выстава “25 год пасля Чарнобыля. Людзі. Месцы. Салідарнасць”. Летась яна экспанавалася ў 50 гарадах Германіі. Яе наведалі каля 42 тысяч чалавек.

Праекты, якія набылі жыццяздольнасць

На працягу апошніх трох гадоў сталі жыццяздольнымі многія праекты. Гэта сістэма сацыяльных паслуг, развіццё сацыяльнага партнёрства, дзяржаўны сацыяльны заказ, магчымасці працаўладкавання для людзей з абмежаваннямі.

Значнасць набылі канцэпцыі энергаэфектыўнасці і ўзнаўляемай энергетыкі, устойлівага развіцця і супрацоўніцтва дзяржаўных структур і рэгіянальных ініцыятыў, адукацыі дарослых і адукацыі для ўстойлівага развіцця.

Зацікаўленае абмеркаванне

Найбольшую цікавасць усё ж выклікала развіццё агра-экатурызму. Рэалізацыя пачнецца з верасня

У нашым раёне нямала арганізацый, якія б маглі падаць заяўкі. Аб падрабязнасцях можна атрымаць інфармацыю на сайце www.ibb.by, з дапамогай e-mail: [email protected], па тэлефонах 8-017-270-3994, 3995. Адрас цэнтра — праспект газеты “Правда”, д.11, 220116, г.Мінск.