Жыццё — як ёсць

Жыццё — як ёсць

01 марта 2012, 09:05
741
Прыказка гаворыць: «Як жывецца, так пяецца». Але жыццё, бывае, выкрывае такія факты, што ўсё наадварот: «Як пяецца, так жывецца».

* * *

«Домик окнами в сад», — так спяваецца ў адной з сучасных расійскіх песень. Дзіўна, што гэтага прынцыпу прытрымліваюцца нашы архітэктары, плануючы праекты дамоў для аграгарадкоў. Усе пабудаваныя ў апошнія гады так званыя «прэзідэнцкія домікі» пастаўлены «задкамі» да вуліцы. Любуйся ў вокны, гаспадар, хлявом і пустыром (бо сад яшчэ не пасаджаны).

* * *
Да п`е чумак, п`е.
У яго грошы е.
А за ім, за ім
Старанькая маці
Горкі слёзы лье:
— Ты, сыночак мой,
Дзяціна мая,
Ой пакінь, пакінь
Гарэлачку піці,
Бо й прап`еш каня.

Ад чумацкіх часоў, калі была складзена гэта песня, да нашых дзён — дзве сотні гадоў. А песня надзённая: і цяпер тысячы і тысячы бабылёў-развядзёнцаў, пакіданцаў жывуць за матчыны грошы, нідзе не працуюць, п`юць, з-за чаго маткі «горкі слёзы льюць».

Дарэчы, у савецкія часы такога граху ў нашым грамадстве амаль не назіралася.

* * *
Тэлевізар. Ідзе канцэрт, а там то Аляксандр Малінін, то Ігар Нікалаеў, то Філіп Кіркораў, то Лаліта, і кожны спявае пра каханне, ды пра такое шчырае, накшталт: «Ради высокой любви мы обязаны помнить о тех, с кем пожизненно связаны…» А ведаеш, што кожны з іх не меў ніякай вернасці ні з першым (першай), ні з другім (ці другой), а то, глядзі, і з трэцімі ці чацвёртымі, і тады артыст губляе інтарэс, а песня — асалоду.