З юбілеем!

З юбілеем!

10 марта 2012, 17:16
409
Паважаны Андрэй Міхайлавіч Вышынскі!

Віншуем Вас са святам юбілею,

Калега, дружа, добры чалавек!

Здароўя, поспехаў Вам ад душы жадаем,

І хай шчаслівым будзе доўгі век!

А для мужчыны тыя шасцьдзясят —

Сам росквіт розуму, энергіі і сілы,

Шчэ думкі маладыя ў сэрца заляцяць,

Яшчэ жанчынай вернай Вы любімы.

А ў Вас энергіі дык хопіць на траіх,

І талент Ваш з гадамі не слабее,

Сабралі Вы працоўны калектыў —

І справа Вашага жыцця квітнее.

Жадаем Вам на многія гады

Жыццё любіць, актыўным заставацца,

Унукам дзедам самым лепшым быць

І праўнукаў здаровым дачакацца.