Аб’ектаў водазабеспячэння стане больш
На працягу 2012-2014 гадоў у Лунінцы і Мікашэвічах будуць будавацца аб’екты водазабеспячэння, каб мець яго стопрацэнтнае цэнтралізаванае.
Зараз жа Лунінец мае 80%, а Мікашэвічы на пяць працэнтаў больш.
Таму ў райцэнтры пабудуюць 20,69 км сетак водазабеспячэння. А канкрэтна малюнак такі. 2012. Мікрараёны: «Баханова» — 3,36 км; «Залессе» — 2,64 км. 2013. Мікрараёны: «Завадскі» — 2,38 км; «вул.Красная» — 1,55 км; «СХТ» — 1 км; «вул.Чырвонаармейская» — 3,38 км. 2014. Мікрараёны: «вул.Бярэзіна» — 3,6 км; «вул.Гагарына» — 2,78 км.
У Мікашэвічах у 2013 годзе ў мікрараёне «вул.Вакзальная» пракладуць 1,9 км сетак водазабеспячэння. У 2014 такія сеткі атрымаюць мікрараёны «вул.Партызанская» (1,3 км) і «вул.Ленінская» (4,8 км).
Адказны выканаўца работ — «Водаканал», г.Лунінец