Хто аўтар твораў?

Хто аўтар твораў?

Чытачам “ИП” прапануецца гульня, пераможцам якой будзе адзін чалавек, але прызы атрымаюць двое. Але аб усім па парадку…

Адзін прыз дастанецца таму, хто першым і дакладна вызначыць па назвах і па пачатках некалькіх вершаў іх аўтара, што пакінуў пасля сябе неўміручую паэтычную славу. Выступаў ён пад псеўданімам. Пражыў 57 гадоў. Сёлета спаўняецца 60 гадоў, як пакінуў гэты свет. Вершы пачаў пісаць яшчэ да Першай сусветнай вайны, а ў часы Другой сусветнай быў актыўным удзельнікам антыфашысцкага руху Супраціву. Пасля вайны — адзін з самых дзейсных змагароў за мір ва ўсім свеце. Пасмяротна ўзнагароджаны Міжнароднай прэміяй міру.

Другім прызёрам будзе творчая асоба з Лунінеччыны, якая мае здабыткі ў літаратуры, журналістыцы, краязнаўстве, спорце і забаўляльных гульнях. Асабіста я гэтага чалавека ведаю, але буду рады, калі нехта ў сваіх адказах напомніць мне яго імя.

Але галоўнае, каб удзельнікі гульні правільна адгадалі сапраўднае імя, псеўданім, гады жыцця і краіну славы паэта.

Паэт пакінуў пасля сябе вершы, якія пачынаюцца аднолькавымі радкамі і прысвечаны таварышам па пяры Луі Арагону і Уладзіміру Маякоўскаму. Да верша Арагону аўтар змясціў такое прысвячэнне: “З усіх паэтаў, якіх я ведаў, Арагон заўсёды аказваўся правым у змаганні супраць усялякай выродлівасці — і ў спрэчках са мной. Ён паказаў мне прамы шлях; ён і зараз паказвае яго ўсім тым, хто не зразумеў яшчэ, што змагацца супраць несправядлівасці — значыць, змагацца за сваё ўласнае жыццё, за жыццё, квітнеючае надзеяй, і за ўсю любоў, якая толькі ёсць на зямлі” (лістапад 1949 года).

Акамяненне паэта — паэта звычайнага

Ён мяккім быў, як густая шэрсць,

Як шоўк, каштоўным быў.

Ён вокны зачыніў і заплюшчыў вочы.

Каб бачыць толькі сябе…

Натхненне паэта — Уладзіміра Маякоўскага

Ён мяккім быў, як густая шэрсць,

Як шоўк, каштоўным быў.

Маглі рабіцца рукі яго

Дзявочых рук слабей…

Калі ласка, адказы накі-роўвайце на мой адрас: Маліноўскаму Міхасю Міхайлавічу, 225413, г.Баранавічы, вул. Брэсцкая, 293/2, кв. 42. Можна і патэлефанаваць (пасля 18.00): (8-0163) 44-01-01. Не забудзьцеся ўказаць сваё поўнае імя і дакладны адрас. Хто пажадае, можа прывесці іншыя звесткі пра сябе, пра свае захапленні. Прозвішчы пераможцы і другога чалавека, які яшчэ не ведае пра мой “сюрпрыз”, будуць апублікаваны ў “ИП”, а самі прызы дасланыя па пошце. Тэрмін для адказаў — тыдзень з моманту публікацыі. Няхай жа пераможа самы руплівы, кемлівы і знаходлівы!