Сходы і канцэрты

Сходы і канцэрты

15 марта 2012, 09:16
448
З сярэдзіны лютага ў нашым раёне праходзіла кампанія справаздачна-выбарчых сходаў у сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах.

Сходы праходзілі ў сельскіх установах культуры. Пасля кожнага з іх раённым аддзелам культуры былі арганізаваны вялікія канцэрты, у якіх прынялі ўдзел лепшыя творчыя калектывы і салісты Лунінеччыны. Народны ансамбль песні і музыкі “Сустрэча” парадаваў жыхароў Любачына і Дварца, народны ансамбль песні “Вандроўнікі” — Кажан-Гарадка, Велуты, Вулькі 1 і Палескага, народны хор Дварэцкага СДК — гледачоў Кажан-Гарадка, ансамбль песні “Весніца” — Вялікіх Чучавіч, Велуты, Багданаўкі і Палескага, ансамбль «Шлях-цічы” — Любані, Міжлесся, народнае аматарскае аб’яднанне “Світанак” — Дзятлавіч, салісты Максім Перапёлкін і На-дзея Дубініч — Багданаўкі. Кожны з канцэртаў доўжыўся болей за гадзіну пры перапоўненых гледачамі залах.