Сібірскі астролаг… з Лунінца

Сібірскі астролаг… з Лунінца

15 марта 2012, 09:19
460
Часам звесткі пра нашых былых землякоў сустракаюцца ў даволі нечаканых месцах.

Баранавіцкі краязнавец і літаратар Міхась Маліноўскі даслаў нам днямі вытрымку з альманаха “Дзеячас”, які выдае Лявон Вашко (г.Масты Гродзенскай вобласці). У №3 гэтага выдання за 2001 год змешчаны фотаздымак падпалкоўніка расійскай арміі з двума медалямі і подпіс: “Аляксей Гетман нарадзіўся 28 лютага 1963 года ў горадзе Лунінец. Скончыў сярэднюю школу №5 горада Масты. Падпалкоўнік расейскага войска. Жыве ў Краснаярску. Захапляецца астралогіяй, бярэ чынны ўдзел у творчых стасунках астролагаў. Аднакласнік Лявона Вашка”.