Чучавіцкая царква

Чучавіцкая царква

У архіўных дакументах сустракаецца ўпамінанне аб царкве ў вёсцы Вялікія Чучавічы ў 1795 годзе: «Маецца ў Чучавічах царква Грэка-уніяцкая, пабудаваная на сродкі князёў Радзівілаў, Друцкіх-Любецкіх». Але яна ў 1820-х гадах згарэла. Разам з ёю згарэлі цікавейшыя архіўныя звесткі.

У архівах за 1831 год сустракаем, што ў Чучавічах закладзена новая царква праваслаўная ў гэтым жа годзе князямі Друцкімі-Любецкімі, князем Вітгенштэйнам і Радзівілам. Новую царкву будавалі драўляную ў форме прадаўгаватага крыжа з пяццю купаламі, званіцай з чатырма званамі — адпаведна 5,5 пуда, 2,5 пуда, 2 пуды і паўпуда, якая стаяла асобна. Прадугледжвалася, што іконы ў царкве стануць у два ярусы. Трое ўваходных дзвярэй забяспечвалі доступ вернікаў у храм Божы. Дах царквы і сцены былі драўлянымі (першы колер даху быў зялёны, пячное ацяпленне не прадугледжвалася). Царква мела адзін прастол, была беднай посудам. Некалькі пасярэбраных сасудаў, жасцяное панікадзіла, тры крыжы — медны, пасярэбраны і пазалочаны. На час запісу ў летапісе царквы сказана, што было 6 аблачэнняў для свяшчэннікаў, але толькі 3 з іх можна было апранаць. Унутраная прастора мела каля 35 квадратных сажняў, падлога драўляная. Дашчаты іканастас складаўся з 13 ікон, напісаных на палатне.

Як бы там ні было, а ў 1851 годзе царква правяла першае богаслужэнне.

У 1877 годзе Мінскае епархіяльнае кіраўніцтва выказала ўдзячнасць святару і прыхаджанам Чучавіцкай царквы за шчырасць іхнюю ва ўладкаванні свайго храма і ахвяраванні 900 рублёў на ягоную праўку. Вялікая колькасць грошай была сабрана за адзін год.

У 1890 годзе аб’яўлены падзякі дваранцы Феадосіі Беразоўскай за ахвяраванне двух металічных падсвечнікаў у 8 рублёў, матушцы Вользе Пуш-кінай за падораныя царкве расшытыя занавескі да іканастасу, свяшчэнніку Уладзіміру Пушкіну, які дабіўся ў княгіні Гаганло дазволу на водпуск лесу коштам у 100 рублёў, за ўплыў на прыхаджан высекчы і вывезці гэты матэрыял і збудаваць агароджу.

Аб добраўпарадкаванні царквы, дапамозе адзінокім і сіротам, хворым і інвалідам клапацілася царкоўна-прыходскае апякунства, якое ў 1881 годзе складалася са старшыні — святара Канстанціна Савіча, членаў — сялян Васіля Бойкі, Фёдара Лістапада, Аляксея Шчоткі, Міхаіла Ліхтара, Камара Курака, а ў 1895 годзе з выбраных на агульным сходзе прыхаджан — сялян Максіма Гаргуна, Якава Грыцкевіча, Васіля Тураўца, Адама Абрамені, Яфіма Гнедзькі. Пра гуманнасць і дабразычлівасць прыхаджан сведчаць архіўныя звесткі. Менавіта ў 1890 годзе жыхары Чучавіч сабралі гуманітарную дапамогу, каб адправіць яе на далёкі Балканскі паўвостраў. Збярогся ліст, які даслалі Чучавіцкай парафіі з Мінскай кансісторыі: «Духоўная кансісторыя гэтым дае Вам знаць, што ёю атрыманы 26 студзеня 1890 года, таго ж чысла запісаны прыходам па кнізе прыходных сум грошы 3 рублі 0 кап. серабром, прадстаўленыя пры рапарце Вашым ад 9 студзеня гэтага 1890 года за №13 у карысць галадаючых чарнагорцаў. №824, г.Мінск, студзеня месяца 26 дня 1890 года». У Чучавічах гэты ліст атрымалі пад №16.

28 жніўня 1884 года Мінскі губернскі камітэт разгледзеў пытанне аб забеспячэнні Чучавіцкай царквы землямі, пабудовамі і дапамогамі. Да нашага часу дайшоў гэты дакумент:

«Протокол Минского Губернского Комитета о обеспечении сельского Православного Духовенства землями, домами и единовременными пособиями, по рассмотрению проекта для обеспечения священно- и церковнослужителей Мозырского уезда Чучевичской Покровской церкви находит следующее:

Проект составили и подписали: Депутат от Дворянства Гилярий Герлович, приходский священник Кирил Сулковский, Дьячок Илья Жданович и прихожане крестьяне.

а) Из проекта видно: Чучевичская Покровская церковь по штату положена в 5-м классе, при ней назначено Священник, Дьячок, Пономарь и Просвирня.

в) Приход составлялся из 572 душ мужского пола, коих есть князя Витгенштейна 494 и князя Любецкого 78.

с) Земли при Чучевичской церкви по документам и книговым ведомостям считаются усадебной и огородной около двух десятин, пахотной одна с половиной волока и сенокосной на 45 возов на болотах князя Витгенштейна.

д) При Чучевичской церкви находятся строения: дом у Священника со службами, но для жительства неудобный, как несоответствующий наложению, у причетти такого же нет.

Составившие проект и подписавшиеся под оным заключили:

Первое, землю при церкви Чучевичской в пропорции вышеуказанной находящуюся, оставить навсегда в церковную собственность.

Второе, строение для помещения причта возвести вновь по положению.

Третье, для обработки священнику земли узаконенной пропорции, т.е. пашенной в трёх полях девяти и сенокосной одной десятины давать рабочих в натуре дней тяглых 164 и полутяглых 167.

Четвёртое, для отношения домов, причём занимаемых, пользоваться дровами из владельческих дач по указанию экономии.

Пятое, особые замечания Гилярий Герлович, губернский и уездный предводители — полагают, что число рабочих назначено излишнее.

Соображая всё это в подробности с правилами Высочайше утверждёнными 20 июля 1842 года и общими, принятыми по губернии на счёт обеспечения церковных причтов, основаниями Губернский Комитет постановил: проект, на месте составленный, утвердить с дополнениями и изменениями.

1) Что применяясь урожаем по люстрации Государыни Императрицы следует получать для обработки участка священнику земли тяглых 110 и полутяглых 113, таковое количество обязаны прихожане и владельцы давать или по затруднению сил сторон к восполнению работ натурою уплачивать, как для них выгоднее продуктами и деньгами считая день тяглый по 30 копеек и полутяглый 15 копеек серебром, всего на 49 рублей 95 копеек, хотя бы не соглашался священник.

2) Что постройку для священника и причта новых домов со службами должно кончить из хороших материалов по общему плану и фасаду и непременно в течении полугода, за исполнением оного, и заставить оказать содействие и натблюсти г. Мозырьский Уездный предводитель Дворянства.

3) Что пока не будет произведена постройка, необходимо дать нуждающимся из причта выгодное помещение, вблизи Церкви бесплатно.

4) Что на обязанность прихожан возлагается приготовить и доставить дров по крайней мере священнику 6 2/3, а причётникам 2 2/3 переполненных сажен каждому.

5) Что на основании межевой инструкции причт имеет право пользоваться выгонами и пастбищами для скота обще с прихожанами.

6) Что по измерению в своё время земли Чучевичской церкви план в 3-х экземплярах с межовою книгой требуется в Комитет для рассылки по принадлежности.

7) Что действие проекта определяется с 1884 года.

Архиепископ Минский и Бобруйский — Антоний

Гражданский Губернатор — подпись

Губернский предводитель — подпись

Губернский Предводитель Дворянства — подпись

Управляющий Палатою Государственных имуществ — подпись».

Цяжка ўстанавіць прозвішчы ўсіх святароў Чучавіцкай царквы. Вось адзін з цікавых фактаў, што ўдалося знайсці. У сярэдзіне XIX стагоддзя сюды пасля заканчэння Мінскай духоўнай семінарыі ў 1854 годзе быў накіраваны Мікалай Сцепуржынскі. Да гэтага часу ён быў ужо ўзнагароджаны медалём на Андрэеўскай стужцы ў памяць пра вайну 1853-1856 гг.

Святары Чучавіцкай царквы вялі не толькі богаслужэнні і царкоўныя абрады, але і выхаваўчую работу, барацьбу з п’янствам, выхоўвалі гуманнасць да бліжніх і нават вернікаў другіх канфесій. Клапаціліся аб адукацыі сярод сялянскіх дзяцей.

“В приходе сей церкви училище приходское открыто в 1857 году для обучения крестьянских детей грамоте по распоряжению Высокопреосвященнейшего Михаила бывшим священником Николаем Сопуржинским. Учащиеся в сем училище помещаются в приходском доме, для его выстроенном».

У архівах захаваўся ліст ад 15 снежня 1891 года:

“Священнику Чучевичской церкви.

При этом припревождается во вверенную вашу школу: 4 экземляра учебного часослова, 20 экземпляров уроков по закону Божию, 2 таблицы 10 заповедей, 1 таблица молитвы Господней и святых Кирила и Мефодия; книги эти должны быть записаны в опись школьного имущества, в получении сиих книг должна быть представлена форменная личная расписка для ответственности в Совет Братства.

Благочинный Священник (подпись)».

На лісце ад 22 красавіка 1906 года за №260 паведамляецца, што «Минский Епархиальный Училищный Совет отношением от 29 апреля за №675 просит Благочинного 4-го округа Мозырьского уезда, место Лахва Минской губернии, напомнить настоятелям округа об оказании с их стороны надлежащего усердия в деле сбора пожертвований в день Святой Троицы настоящего года на усиление средств по ведению церковно-школьного дела в епархии, при представлении денег, тоже Совет просит меня донести, сколько поступило от каждого Священника. О чём и даётся Вам знать для должного исполнения».

У 1910 годзе Благачынны 4-га округа просіць паведаміць, колькі ў гэтым годзе існавала ў Чучавіцкім прыходзе школ і колькі абучалася ў іх хлопчыкаў і дзяўчынак паасобку, хто былі настаўнікамі і якой яны адукацыі. Выходзіць, што якасць і становішча адукацыі вышэйшае царкоўнае начальства кантралявала і імі цікавілася. Але не толькі гэтым.

Захаваўся ліст ад 1898 года за №203, у якім гаворыцца:

«Епархиальным начальством усмотрено, что некоторые священники, в приходах коих имеются раскольники, не обращают на них никакого внимания, не знают точно ни числа, ни сект , ни толков их. Вследствии сего Духовная Консистория указывает, что 20 апреля текущего года за №3956 предписала мне поставить в известность приходских священников округа с редупреждением бездействующих по отношению к раскольникам, что если они впредь будут так бездействовать, то Епархиальное начальство вынуждено будет выйти в суждение о том, достойны ли они своего назначения. О чём и желаем знать для сведения и надлежащего исполнения.

Благочинный священник Фома Тумилович».

Згодна з указам Минскай духоўнай кансісторыі ад 6 мая 1867 года за №4272 прычтам Чучавіцкай Пакроўскай царквы пачаты з 1 студзеня 1867 года весціся летапіс, які існуе ў царкве дагэтуль.

Наступіла XX стагоддзе, якое прынесла людзям неверагодныя выпрабаванні, у тым ліку першую сусветную вайну, што пачалася ў 1914 годзе. Яна прынесла вялікую разруху і людскія страты. Вернікі Чучавіцкай царквы адгукнуліся на людскія бедствы. Не маглі чучаўляне, чулыя да людскага болю, пакінуць у бядзе сваіх суайчыннікаў. Аб іх актыўнай дапамозе хворым і параненым сведчаць кніжкі Чырвонага Крыжа, дзе запісаны памеры сабранай, арганізаванай святаром дапамогі.

«Священнику Чучевичской церкви Мозырьского уезда, препровождая при сем квитанцию за №12187 в получении 1 руб. — коп., Совет Скобелевского Комитета приносит Вам и всем принимавшим участие в пожертвовании глубокую благодарность за оказанное содействие Комитету в преследуемой им цели — помощи раненым и больным воинам».

Пад падзякай подпісы службовых асоб у чыне генерал-лейтэнанта, капітана і ротмістра. Скобелеўскі камітэт дзейнічаў у Петраградзе пры Імператарскай Мікалаеўскай акадэміі, на Сувораўскім праспекце, 32б. Заўважым, што тагачасны рубель варты многіх тысяч цяпер. А вось яшчэ адна падзяка з Масквы:

«Склад Яе Імператарскай Вялікасці Гасударыні Імператрыцы Аляксандры Фёдараўны ў Маскве для параненых і хворых воінаў і для дзеючай арміі пад Аўгусцейшым папячыцельствам Яе Імператарскай Высокасці Вялікай Княгіні Елісаветы Фёдараўны сакавіка 30 дня 1915 года. №4224/А.

Склад Яе Вялікасці, пераправодзячы пры гэтым квітанцыю за №6483, прыносіць вам і парафіянам вашым сваю глыбокую падзяку за зробленае ахвяраванне на патрэбы чыноў дзеючай арміі. Усе прысланыя вамі рэчы будуць перададзены на перадавыя пазіцыі».

Настаў 1921 год, і Чучавічы, як і ўся Лунінеччына, апынуліся пад Польшчай. Але якая б улада ні была, святары вялі сваю дабрачынную місію. У 1933 годзе павятовы Камітэт дапамогі беспрацоўным у Лунінцы звярнуўся да насельніцтва з заклікам аб ахвярах. Хаця сяляне жылі ў галечы і нястачы, вернікі-чучаўляне адгукнуліся харчовымі ахвяраваннямі. Так, па Чучавіцкай парафіі 21.04.1933 года было сабрана 54 кілаграмы белага хлеба, 4 кілаграмы чорнага, 294 яйкі , 39 метраў палатна, 4 кілаграмы ільну, 8 кілаграмаў жыта. Усё гэта каштавала 64 злотыя 23 грошы. Другі дакумент польскага часу — акт ад 21 красавіка 1933 года. Тут пералічваюцца ахвяраванні, сабраныя на Вялікодным тыдні «для бедных дзяцей выключна ў в.Чучавічы: выпечанага хлеба жытняга 3 пуды 13 фунтаў, яек 294 штукі , палатна 54,5 аршына, ільну 10 фунтаў, жыта 18 фунтаў. У наяўных грошах 36 злотых 60 грошаў. Пастаноўлена перадаць камітэту дапамогі бедным дзецям для раздачы…»

Ішоу час, мяняліся людзі і жыццё, грамадска-палітычныя сістэмы, але ў Чучавічах знаходзіліся людзі з добрым, шчырым, чыстым сэрцам. Для іх пад кіраўніцтвам святара Свята-Пакроўскай царквы чужога болю не бывае.

Пасля прыходу бальшавікоў да 70-х гадоў храм не рамантаваўся. Царква была адлучана ад дзяржавы, як і ва ўс1м Савецкім Саюзе была ў загане. Хачу дадаць, што веру, якая ўсталёўвалася ў народзе вякамі, забараніць дэкрэтамі і ўказамі немагчыма. Пры Савецкай уладзе многія камуністы тайна верылі ў Бога, хрысцілі дзяцей і нават вянчаліся. У 1970-х гадах прыхаджане тайна сабралі грошы і замянілі драўляны дах на жалезны.

Пасля таго, як павесіўся свяшчэннік Паўлаў у 1972 годзе, настаў перыяд “святароў на адзін год”. У 1998 годзе ў Чучавіцкую царкву прыехаў малады настаяцель Уладзімір Мікалаевіч Тарчыла з жонкай Аленай Фёдараўнай. Айцец Уладзімір — 1975 года нараджэння, родам з вёскі Кароцічы Столінскага раёна. Вучыцца ў Мінскай духоўнай семінарыі. Пад кіраўніцтвам яго ў 1999-2000 гадах праведзены капітальны рамонт царквы.

У 1926 годзе ў Чучавічах была заснавана царква хрысціян Веры Евангельскай. Утваральнікам і першым прасвітарам быў Антон Іванавіч Гаргун. Першымі вернікамі гэтай царквы былі Рыгор Іванавіч Гаргун, Дзям’ян Іванавіч Гаргун, Сцепаніда Іванаўна Гаргун, Фёдар Лявонавіч Гаргун. У 1990 годзе пад кіраўніцтвам прасвіцера Івана Васільевіча Гаргуна быў закладзены фундамент малітоўнага дома і ў 1996 годзе ў ім прайшло першае богаслужэнне. Да гэтага вершікі маліліся ў наёмнай хаце. Ахвяраванні на будаўніцтва паступалі нават з Фінляндыі, Канады, падключыліся самі вернікі, мясцовыя саўгас і лесаўчастак. Цяпер малітоўны дом наведвае каля 130 чалавек. Працуюць нядзельныя школы для моладзі.

Ёсць у Чучавічах некалькі каталікоў, але яны наведваюць касцёлы ў Пінску, Лунінцы.

У польскі час (1921-39 гады) у Чучавічах жыло каля 50 яўрэяў. У іх была свая сінагога, якая знаходзілася ў прыватнай хаце. Кожную суботу яўрэі спраўлялі там свае набажэнствы.

Последние новости