Зямля, вада і нябёсы…

Зямля, вада і нябёсы…

22 марта 2012, 10:08
Автор:
628
Убачыў свет дванаццаты нумар выдання «Лунінецкі сшытак», падрыхтаваны творчым клубам «Муза».

Укладальнік Вадзім Жылко адзначае ў прадмове, што «Лунінецкі сшытак» выдаецца ўжо другі дзесятак гадоў. Той жа аўтар у матэрыяле «Расце краязнаўчая змена» распавядае пра здабыткі лунінецкіх краязнаўцаў — як сталых даследчыкаў, так і школьнікаў — за апошні год.

Леў Коласаў два свае артыкулы прысвяціў адпаведна Лунінецкай пошце ў пасляваенныя гады (да 125-гадовага юбілею гэтай установы) і дзейнасці Саюза сельскай моладзі на Лунінеччыне ў 1930-я гады. Васіль Туміловіч пераклаў для «Сшытка» ліст польскага пісьменніка Зыгмунта Красінскага (1812-59), які тычыцца кажан-гарадоцкага памешчыка Кшыштофа Шчытта. Яўген Хвастоў у сваім нарысе распавядае аб гісторыі Свята-Пакроўскай царквы ў Чучавічах. Адзін з матэрыялаў Сцяпана Нефідовіча прысвечаны астранамічным і астралагічным ведам нашых продкаў-палешукоў (нарыс раней друкаваўся ў «Газеце па-лунінецкі»), другі — азёрам Лунінеччыны, іх узнікненню, сучаснаму стану і назвам.