Капрамонт жылфонда раёна

Капрамонт жылфонда раёна

У гэтым годзе ЖКГ правядзе капітальны рамонт некалькіх дамоў у Лунінцы і Мікашэвічах.

Так, у райцэнтры ў доме па вуліцы Блока, 4Б (1978 г.) мадэрнізуюць дах, цяпло, заменяць інжынерныя сеткі ў падвальным памяшканні, адрамантуюць месцы агульнага карыстання, правядуць добраўпарадкаванне. У доме па вуліцы Астроўскага, 15 (1968 г.) адрамантуюць дах, месцы агульнага карыстання, правядуць газіфікацыю і добраўпарадкаванне. Рамонт даху, цеплавую мадэрнізацыю, замену сетак водазабеспячэння, добраўпарадкаванне зробяць у доме па вуліцы Будаўнікоў, 4 (1963 г.).  Мадэрнізацыя даху, рамонт фасаду, месцаў агульнага карыстання, лоджый, добраўпарадкаванне будзе зроблена на доме па вуліцы Савецкай, 13 (1969г.).

У Мікашэвічах пашэнціла наступным дамам: вуліца Меліярацыйная, 6 і 8 (1974 г.) — зробяць рамонт даху, фасадаў, заменяць інжынерныя сеткі, правядуць добраўпарадкаванне; вуліца Ленінская, 93 (1960 г.) і 95 (1958 г.) — рамонт дахаў, абсталяванне сістэм водазабеспячэння, каналізацыі, паквартальнага ацяплення. Правядуць перапланіроўку і добраўпарадкаванне.