На экспарт

ААТ «Лунінецлес» створана загадам Дзяржкамітэта Рэспублікі Беларусь па кіраванні дзяржмаёмасцю і прыватызацыі ад 30 снежня 1993 года. У яго склад уваходзяць Мікашэвіцкі леспрамгас, Чучавіцкі і Люшчанскі лесапункты, Лунінецкі лесахімучастак і цэх дзвярных і аконных блокаў. Таварыства ўваходзіць у канцэрн «Беллесбумпрам». Вырабляе і пастаўляе на рынак больш як 20 відаў прадукцыі лесапілення і дрэваапрацоўкі, іншы асартымент.
Мы пабывалі ў адзін з дзён на Люшчанскім лесапункце. Тут ідзе паўсядзённая работа дрэваперапрацоўшчыкаў. На пляцоўкі дастаўляецца дзелавая драўніна, у цэхах вырабляюцца запатрабаваныя піламатэрыялы, перапрацоўваліся адыходы, грузяцца вагоны для адпраўкі прадукцыі на экспарт. Будучыя кліенты цікавяцца гатовымі піламатэрыяламі.
У цэху ля станка шпарка ўпраўляецца станочніца Наталля Канапацкая. Старшы майстар Віктар Кіпень заўважыў, што Наталля працуе тут з 2000 года, мае трэці разрад, прафесійна вырабляе розныя віды піламатэрыялаў.
Зараз “Лунінецлес” імкнецца больш паставіць сваёй прадукцыі на экспарт.