Ёсць інтарэс

Ёсць інтарэс

13 апреля 2012, 13:13
564
У Наваполацку адбыўся першы Беларуска-Латвійскі форум гарадоў-пабрацімаў. Ад Лунінеччыны ў мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня райсавета Віталь Адзішчаў, намеснік дырэктара ААТ «Палессеэлектрамаш» па камерцыйных пытаннях Андрэй Мазько і дырэктар КУП «Лунінецкі рамонтна-механічны завод» Анатоль Волк.

Нашы прамыслоўцы працавалі ў секцыі бізнесу. Як расказаў у размове Андрэй Мазько, сустрэча была змястоўнай. Субяседнік даў латвійскаму боку інфармацыю пра «Палессеэлектрамаш» і ягоную прадукцыю. Латвійскія бізнесмены жадаюць працаваць з беларусамі, ёсць ужо пэўныя стасункі. Праз некаторы час павінны пачацца канкрэтныя праекты.

Анатоль Волк таксама зазначыў, што наступныя сустрэчы пакажуць, наколькі сур’ёзныя намеры ў латвійскіх бізнесменаў.

А з прапановай падпісаць пагадненне з Лунінеччынай выступіла Лімбажскае краявое самакіраванне.