Летам пакліча плавальны басейн

Летам пакліча плавальны басейн

Напачатку лютага 2011 года «Информ-прогулка» паведамляла, што плавальны басейн будзе здадзены ў эксплуатацыю ў канцы верасня таго ж года. Але карэктывы ўнесла жыццё. Эканамічны крызіс не дазволіў будаўнікам закончыць увод аб’екта ў эксплуатацыю своечасова. Як паведаміў галоўны інжынер КУП «ЛунінецрайУКБ» Анатоль Клопат, у канцы мая – чэрвені плавальны басейн павінен прыняць першых наведвальнікаў.

Каля мотадрома вырас трохпавярховы будынак. Нагадаем, што валікі басейн мае памер 16х25 м, а дзіцячы — 5х10 м. Ёсць шмат іншых дадатковых памяшканняў. Малы басейн амаль гатовы, а вось у памяшканні вялікага яшчэ нямала будаўніча-мантажных работ. Але заказчык, генеральны падрадчык і субпадрадчыкі павінны справіцца з заданнем. Зараз таксама ўпарадкоўваецца тэрыторыя.

Басейн для дзяцей

У вялікім басейне хапае работы

Так пачыналася будаўніцтва

Люты 2011 года