Як чалавек —
* * *
Як чалавек — працоўных ніў араты,
Я зведаў шмат і бур, і навальніц,
І толькі мне была заўсёды святам
Сустрэча з прыгажосцю маладзіц.
У Вас, хоць я жанчын пясняр-аматар,
Не злічыш чар, дзівос і таямніц,
А вочы, як брыльянты ў сто каратаў,
Вас робяць чараўніцай з чараўніц.
Ў палоне Вашых чар маё каханне,
У ім мая ўся сутнасць існавання.
Жыццё без Вас — пакуты ўсё люцей…
Мне б толькі Вас крануцца пры спатканні,
Каб стаць асілкам, як пры дакрананні
Зямлі рабіўся волатам Антэй.