З павагай да краіны і сябе
У СШ №2 г.Лунінца прайшло мерапрыемства да Дня Дзяржаўнага герба і сцяга для 5-8 класаў

Адкрыла сустрэчу настаўніца беларускай мовы і літаратуры Наталля Валер’еўна Харытановіч. Далей да вучняў звярнулася Алена Аркадзьеўна Мелехавец, якая адзначыла, што кожны паважаючы сябе чалавек павінен мець уяўленне пра змест і сэнс дзяржаўных сімвалаў краіны.
Выступілі «хлебаробы» са сцэнкай «Пра хлеб». Жнейкі распавялі пра колеры сцяга. Крануў сэрцы гледачоў танец «Купалінка».
Падчас сустрэчы ў зале панавала шчырая атмасфера.