Ад музыкi да музыкi

Ад музыкi да музыкi

Не адну сотню гледачоў сабраў штогадовы вынiковы канцэрт узорнага аркестра народных інструментаў i ансамбля народнай музыкi «Кросны» Лунiнецкай дзіцячай школы мастацтваў, якi адбыўся ў Доме культуры чыгуначнiкаў.

Гледачы з захапленнем слухалi музычныя кампазiцыi ў выкананнi выхаванцаў школы. Многiя з iх адзначылi, што канцэрт прайшоў на даволi высокiм узроўнi.

Як распавёў кiраўнiк узорнага аркестра народных інструментаў Мiкалай Корчык, у гэтым годзе калектыў пакiнуць 12 удзельнiкаў — выпускнiкоў. Дарэчы, такое абнаўленне адбываецца штогод. Нягледзячы на гэта, некаторыя з вучняў, што заканчваюць школу, выказалi жаданне працягваць удзел у калектыве на наступны год.

М. Корчык падкрэслiў:

— Многiя ўдзельнiкi аркестра скончылi нашу школу, музычныя каледжы, акадэмii музыкi,  унiверсiтэты i працягваюць калектыўнае музыцыраванне на прафесiйным узроўнi. Гэта А.Чарнавокi (ударныя), А. Кульгун (скрыпка), А. Хлебавец (труба) i iншыя. Канешне, гэта ў першую чаргу заслуга настаўнiкаў-прафесiяналаў, падрыхтаваўшых удзельнiкаў аркестра. У калектыве яны сядзяць побач са сваiмi выхаванцамi на рэпетыцыях i канцэртах, перадаюць майстэрства выканання i свой вопыт.

Інструментальнае сугучча

Iнструментальны калектыў «Кросны» пад кiраўнiцтвам С. Рыхцера складаецца з 11 удзельнiкаў. У мiнулым годзе ён стаў дыпламантам мiжнароднага фестывалю «Радавод», а таксама лаўрэатам рэспублiканскага конкурсу «Шлях Чарнобыля». Акрамя таго, абодва калектывы з`яўляюцца пастаяннымi ўдзельнiкамi гарадскiх i раённых мерапрыемстваў.

Напрыканцы канцэрта ўвагу гледачоў прыцягнуў Максiм Перапёлкiн з сольнай праграмай «Жыць прыгожа». Кожная з яго песень выклiкала шквал апладысментаў. На працягу ўсяго вечара як ў зале, так i на сцэне панавалі творчая атмасфера i ўзнёслы настрой.

P.S. Кіраўнікі i настаўнікі калектываў выказваюць удзячнасць адмiнiстрацыi i работнiкам Дома культуры чыгуначнiкаў за дапамогу ў арганiзацыi рэпетыцый, а таксама за агучванне канцэрта i работу на сцэне.