Алесю Каско

Алесю Каско

24 мая 2012, 12:55
455

Ён сціплым быў і сумным пры сустрэчы,
Тугу і цяжкасць ў ім адчулі ўсе…
Як быццам ён гару узняў на плечы
І сам кудысьці ўсё жыццё нясе.
За лёс Айчыны і людзей, дарэчы,
Па вершах бачна, сум яго трасе,
А родны край і гонар чалавечы
Асветлены у велічнай красе.
Ён быў яскравым талента узорам,
Але на нас усіх глядзеў з дакорам,
Хоць мы яго былі ўсе слухачы,
Бо не гара турбот на ім, а горы,
З пытаннямі, як доктара да хворых,
Як нас ад памяркоўнасці лячыць.

Последние новости