Добрая традыцыя
24 мая 2012, 12:55

Добрая традыцыя

Ужо чатыры гады запар Брэсцкая абласная філія ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” выдае свой альманах “Жырандоля”, запачаткаваны слыннай паэтэсай Нінай Мацяш. Чарговы нумар яго ўбачыў свет днямі.
Поделиться

У “Жырандолі №4” сабраны творы амаль сямідзесяці аўтараў — вершы, проза, успаміны, крытыка, краязнаўства, пераклады, творы для дзяцей, сатыра і гумар і г.д. Сярод аўтараў прадстаўлены і нашы землякі. У прыватнасці, змешчаны па некалькі вершаў Міколы Ільючыка і Віктара Філатава, а таксама нарыс Вадзіма Жылко “Лунінеччына ў краязнаўчым працэсе” (на 10 старонках аўтар распавядае аб дзейнасці лунінецкіх краязнаўцаў, у тым ліку за апошняе дзесяцігоддзе, аб іх выданнях, канферэнцыях і іншых мерапрыемствах). Выдала “Жырандолю” Брэсцкая друкарня накладам 300 асобнікаў. Частка тыражу павінна паступіць у бібліятэкі вобласці.