Карова — матылёк?
Аднойчы вечарам, калі прыйшоў час вяртацца карове з пашы, малады муж просіць жонку: “Адкрый фортку — карова зараз прыйдзе!”.
Пабегла яна хутчэй адкрываць тую фортку, села і думае: «Цікава, а навошта гэта фортку адкрываць? Хіба што, каб было чутно, як карова рыкаць будзе, калі прыйдзе».
Вось сядзіць і чакае. А карова, культурная зараза, падышла да веснічак і маўчыць. Муж пабачыў рагатую, хутчэй пабег адкрываць тыя веснічкі. Завёў яе ў хлеў, а сам пайшоў у хату. Заходзіць ён гэтак, а тут жонка сядзіць, бы лялька, пад акном — карову чакае!
— Што гэта ты фортку не адчыніла? Добра, што карова нікуды не пайшла.
— Як жа не адчыніла? — і паказвае адкрытую фортачку.
Муж як зарагоча: “Дурніца ты мая, гэта ж у нашай вёсцы так веснічкі называюць!”
Нават зараз любяць яны ўспамінаць той выпадак.