Вучацца сандружыны

Вучацца сандружыны

24 мая 2012, 12:55
758
Па традыцыі, у мінулую пятніцу, 18 мая, прайшлі вучоба і раённыя спаборніцтвы санітарных дружын.

У сасновым бары каля ліцэя ўдзел у марапрыемстве прынялі многія каманды. Удзельнікі спаборніц-тваў дэманстравалі не толькі тэарэтычныя, але і практычныя навыкі. А гэта мабілізацыйная падрыхтоўка да надзвычаных сітуацый, дзеянні ва ўмовах, якія набліжаны да рэальных, аказанне першай медыцынскай дапамогі, выпуск санітарных бюлетэняў.

Сярод сандружын прамысловасці першае месца занялі прадстаўнікі ААТ “Палессеэлектрамаш”. Другое — за камандай ААТ “Лунінецкі малочны завод”. На трэцюю прыступку падняліся сандружынніцы КУП “Лунінецкі рамонтна-механічны завод”.

Ад сельскай гаспадаркі раёна выступалі сандружыны СВК “Рэдзігераўскі” (1-е месца), “Новае Палессе» (2-е месца) і “Дварэцкі” (3-е месца).

У спаборніцтвах таксама прынялі ўдзел сандружыны “АП-6” г.Мікашэвічы, станцыі Лунінец, філіял “Лунінецкі хлебазавод” і іншыя.

Последние новости