Абнаўляецца фасад

Абнаўляецца фасад

31 мая 2012, 13:00
548
Краязнаўчы музей у нашым горадзе - гэта месца, куды прыходзяць не толькі жыхары Лунінеччыны, але і госці з блізкага і далёкага замежжа. І яго знешні выгляд павінен прыцягваць увагу, выклікаць станоўчыя эмоцыі.

Таму зараз абнаўляецца фасад Лунінецкага раённага краязнаўчага музея. Будуць таксама заменены ўваходныя дзверы. Работы вядуць будаўнікі перасоўнай механізавай калоны №33 ААТ “Пінскводбуд”. Да канца тыдня будынак музея набудзе новае аблічча.