Добрага адпачынку!

Добрага адпачынку!

Вольны час праводзяць на ролікавых каньках кожны вечар каля Палаца культуры “Граніт“ вучні СШ №1 Андрэй Казлоўскі, Давід Абрамчук, Юрась Таненя і Віталь Бакуновіч.

— Добра асфальтаваная пляцоўка, ёсць дзе набраць разгон, — амаль не ў адзін голас кажуць хлапчукі.

Але ж, ролікі — не адзінае захапленне школьнікаў. Гуляюць у футбол, валейбол, а зімой бегаюць на лыжах і каньках, актыўна наведваюць плавальны басейн. Дарэчы, Андрэй разам з татам заўсёды ўдзельнічае ў спаборніцтвах по тэнісе, якія праводзіць РУВП “Граніт”.

У наступным навучальным годзе Андрэй і Давід стануць васьмікласнікамі, Віталь пойдзе у сёмы класс, а Юрась — у пяты. Хлапчукі сябруюць даўно і ўжо сумуюць, што на летніх канікулах раз’едуцца адпачываць хто куды. Сумна будзе без сяброў…