Калыханка

Калыханка

31 мая 2012, 13:00
559

Спіце, дзеткі родныя,
Кветачкі пяшчотныя.
Няхай Бог вас беражэ,
Сон дзівосны вам пашле.
Месяц зазірнуў у акно,
Цацкі спяць ужо даўно.
Толькі дзетачкі не спяць,
Хочуць бегаць ды скакаць.
Ой вы, дзеткі, не шуміце,
Сваіх лялек не будзіце.
Ціха-ціха за акном,
Задрамаў на шафе гном.
І, скруціўшыся ў клубок,
Спіць Цімошка, наш каток.
У кожну хату ноч прыйшла,
Сон чароўны прынясла.
Зоркі ў небе зіхацяць.
Трэба класціся ўсім спаць!

Последние новости