Сябры з Шэнефельда

У панядзелак, 28 мая, у рэдакцыю завітала дэлегацыя кіраўнікоў мясцовай улады Шэнефельда і некалькі выхавальнікаў маладога пакалення.
Ёрг Кляйн першы раз у Лунінцы. Прыехаў з двума сынамі. Вельмі спадабаліся стадыён, мотадром, Лядовая арэна. Ён адзначыў, што ў горадзе ёсць шмат магчымасцяў, каб займацца рознымі відамі спорту.
Андреас Мюлер таксама ў Лунінцы з сынам. Жывуць у лунінецкіх сем’ях. Уражаны гасціннасцю, тым, з якім цёплым сэрцам прымаюць гасцей. А як смачна гатуюць ежу! Радуе, што ёсць шмат куткоў некранутай прыроды.
Кой Клозе, трэнер па футболу, задаволены насычанай праграмай, а нямецкія дзеці хацелі б яшчэ на большы час застацца ў горадзе.
А што да далейшага супрацоўніцтва, дык нямецкі бок плануе ў наступны год арганізаваць у Шэнефельдзе футбольны турнір з удзелам юных спартсменаў Лунінца. Сродкі будуць збіраць бацькі нямецкіх дзяцей.