Ёсць і недапрацоўкі
31 мая 2012, 13:00

Ёсць і недапрацоўкі

Калі падняцца на пешаходны мост ля чыгуначнага вакзала і крыху паназіраць з вышыні за работай станцыі Лунінец, дык заўважыш, што тут працуюць з напружаннем. Амаль усе пуці заняты грузавымі саставамі. З горкі раз-пораз накіроўваюцца вагоны ў вызначаных напрамках.
Поделиться

Але давайце зірнем на аналіз выканання паказчыкаў эксплуатацыйнай работы за 4 месяцы гэтага года. Загружана 775 вагонаў пры заданні 535. Амаль 150% выканання. У тонах гэта 34.947. Па выгрузцы грузаў таксама назіраецца прагрэс. Тут перавыкананне плана больш як на 15%.  На сартавальнай горцы перапрацавана 148.105 вагонаў. У працэнтах гэта 104,8.  Таму і прадукцыйнасць працы манеўровага лакаматыва таксама высокая — больш за 100%. Зніжаны таксама прастоі вагонаў: транзітных без перапрацоўкі, з перапрацоўкай і мясцовых. Па раскладу адпраўляліся ўсе паязды.

Але ёсць і недапрацоўкі. Так, сярэдняя вага грузавога састава склала 3 тоны 290 кілаграмаў пры заданні 3.301. Менш таксама адпраўлена вагонаў, цяжкавагавых саставаў і дадатковых тон грузаў.