Лунінчане — на навуковым форуме

Лунінчане — на навуковым форуме

08 июня 2012, 10:40
Автор:
950
На працягу чатырох дзён у Брэсце праходзіла другая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання”, арганізаваная упраўленнем культуры аблвыканкама і абласной бібліятэкай імя М.Горкага. Удзел у прэстыжным навуковым форуме прынялі і нашы землякі.

ршай такой канферэнцыі ў 2008 годзе, склад удзельнікаў гаварыў сам за сябе. Беларусь сярод дакладчыкаў прадстаўлялі кіраўнікі Нацыянальнай камісіі РБ па справах ЮНЕСКА, Нацыянальнай кніжнай палаты, Нацыянальнай бібліятэкі, супрацоўнікі Нацыянальнага дзяржаўнага архіва РБ, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук, Прэзідэнцкай бібліятэкі, Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (Мінск), Брэсцкага дзяржаўнага і дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэтаў, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, брэсцкіх абласных бібліятэкі, дзяржархіва і музея, Палескага ўніверсітэта (Пінск).

Замежнымі ўдзельнікамі былі навукоўцы з Расійскай нацыянальнай бібліятэкі (Пецярбург) на чале са слынным беларусістам Мікалаем Мікалаевым, Дзяржаўнага гістарычнага музея (Масква) і Школы эканомікі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Валгаградскага філіяла Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце РФ, Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Казахстан (Алматы), Вільнюскага ўніверсітэта і бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Літвы, Уроцлаўскага універсітэта, Педагагічнага і Ягелонскага ўніверсітэтаў (Кракаў), Варшаўскай акадэміі мастацтваў, навуковых устаноў Лодзі і Бялай-Падляскі (Польшча), Нацыянальнай бібліятэкі Украіны (Кіеў), Львоўскай нацыянальнай навуковай бібліятэкі Украіны (Львоў), Ровенскай абласной бібліятэкі, Музея кнігі і кнігадрукавання г.Астрог (Украіна) ды інш.
Усяго — звыш за 60 навукоўцаў з шасці краін, значная частка з якіх мае званні дактароў і кандыдатаў навук, прафесараў, загадвае кафедрамі і г.д.

Напачатку ўдзельнікаў і гасцей канферэнцыі прывіталі намеснік старшыні аблвыканкама Леанід Цупрык, дыпламаты замежных консульстваў у Брэсце, кіраўнікі мінскіх ўстаноў. Пасля агульнага пленарнага пасяджэння праца была працягнута ў чатырох секцыях: “Кніжная спадчына Беларусі”, “Кніга і кніжная справа на Берасцейшчыне ў XIX-XX ст.”, “Выданні Берасцейшчыны XVI-XVIII ст.”, “Кнігазборы роду Сапегаў” — і на пасяджэнні савета праекта “Віртуальная рэканструкцыя спадчыны Ю.І.Крашэўскага”.
У адзін з дзён удзельнікі наведалі Івацэвіцкі і Пружанскі раёны, у тым ліку Косаўскі замак, Дом-музей Т.Касцюшкі, Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў…
Лунінецкія гісторыкі і краязнаўцы Вадзім Жылко і Васіль Туміловіч выступілі на канферэнцыі з дакладам “Самвыдат на Лунінеччыне”, распавёўшы аб багатай гісторыі і сённяшнім дні цікавай з’явы ў культурна-грамадскім жыцці нашага краю, калі творы мясцовых літаратараў, краязнаўцаў, іншых творцаў па тых ці іншых прычынах выходзілі або выходзяць па-за межамі выдавецтваў.
Дарэчы, да аднаго з першых твораў такога жанру можна аднесці рукапіс лунінскага святара Платона Ціхановіча (1875 год) аб мясцовых гаворках — і падобных прыкладаў шмат (у дакладзе фігуруюць многія дзясяткі выданняў і прозвішчаў іх аўтараў).

Сабраная лунінецкімі даследчыкамі і ўведзеная ў навуковае абарачэнне інфармацыя па тэме была прыхільна сустрэта слухачамі, а тэкст даклада павінен быць апублікаваны ў кнізе — зборніку работ канферэнцыі. Дададзім, што ў 2008 годзе В.Жылко і В.Туміловіч таксама выступалі з двума дакладамі на першым аналагічным форуме ў Брэсце.
Сёлета гісторыі Лунінеччыны тычыўся і даклад дацэнта Палескага ўніверсітэта, кандыдата навук Алены Ігнацюк.