Ранейшае — лепшае!

Ранейшае — лепшае!

І танцы, і песні, і кнігі, і фільмы...

Раней усе танцы былі парныя, дзе партнёр да партнёршы твар у твар, вочы ў вочы, дзе адбываліся і знаёмствы, і гутарка, адкуль іншы раз пачынаўся першы крок да добрых адносін, а то і кахання.

Песні 50-80-х гадоў — лірычныя, меладычныя, лагодзілі душы. Спявалі іх пад баян і акапельна. Цяпер са шматсоценнага папсовага песеннага рэпертуару для застолля няма чаго выбраць, хіба толькі некалькі хітоў Гнацюка, Кадышавай ды ансамбля «Бяседа», але, на жаль. у сучасных кампаніях і песень ужо не спяваюць.

Кнігі нас вучылі жыць, быць чалавечнымі, любіць і кахаць, мацаваць сям`ю. Цяпер ад кніг адвярнуліся, яны заменены экранамі тэлевізараў, што нясуць у масы абалваньванне і бездухоўнасць.

Тэлебачанне запалонена серыяламі. Раней ішлі бра-зільскія і мексіканскія, у якіх бушавалі страсці, але не было там дзікіх забойстваў, п`янак. Сучасныя серыялы (найбольш расійскія) — суцэльныя п`янкі, разборкі і забойствы, адкрыты секс, сямейныя здрады і разлады. У наша грамадства такое выхаванне прыносіць зло, жорсткасць, разбэшчанасць і разлад.