Развіццё раёна за 4 месяцы

Развіццё раёна за 4 месяцы

08 июня 2012, 10:40
597

Насельніцтва і занятасць: на канец першага квартала ў раёне пражывала 70.899 чалавек. У параўнанні з такім жа перыядам мінулага года колькасць насельніцтва зменшылася на 983 чалавекі. У экономіцы занята 29.318 чалаек, што на 861 працаздольнага менш, чым у 2011 годзе. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя — 0,9 % да эканамічна актыўнага насельніцтва.

Прамысловасць: аб’ём вытворчасці склаў 94,2% да адпаведнага перыяду папярэдняга года. Запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых прадпрыемстваў былі на 71.885 млн. рублёў. Гэта 59,8% да сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці.

Сельская гаспадарка: вытворчасць павялі-чылася на 105% да адпаведнага перыяду мінулага года. Так, рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе склала 1.971 тон (летась — 1.990); малака надоена 19.478 тон (летась — 17.852).

Інвестыцыі і будаўніцтва: інвестыцыі ў асноўны капітал былі 179,6 млрд. рублёў, гэта 80,5% да адпаведнага перыяду леташняга года. Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі) — 250,2 тыс. долл. ЗША (2011 — 182,5). Уведзена ў эксплуатацыю жылых дамоў агульнай плошчай 14.394 квадратных метраў (2011 – 10.343).

Гандаль: рознічны таваразварот склаў 267,1 млрд. рублёў (летась — 122,0). Але гэта 98,2% да адпаведнага перыяду мінулага года. Знешні гандаль: аб’ём вырас у першым квартале да 21.662,8 тыс. долараў ЗША (летась — 19.708,1). Экспарт — 14.857,1 тыс. долараў ЗША, імпарт — 6.805,7, сальда — 8.051,4.

Фінансы: чысты прыбытак атрымаўся ў памеры 8.848 млн. рублёў (летась — 21.115); рэнтабельнасць продажаў — 6,3% (летась — 7,9); у прамысловасці — 4,4% (10,8); у сельскай гаспадарцы — 16,7%; удзельная вага стратных арганізацый у агульнай колькасці абследуемых — 15%  (летась — 8,3). Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць (на канец перыяду) была ў памеры 21.869 млн. рублёў (год таму — 15.698); пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць — 51.637 млн. рублёў (32.802); у тым ліку: па падатках і зборах, сацыяльным страхаванні і забеспячэнні — 13 млн. рублёў; за паліўна-энергетычныя рэсурсы — 509. Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і займах склала 9.535 млн. рублёў.

Дзяржаўная маёмасць: не выкарыстоўвалася ў першым квартале 2.885 кв. метраў маёмасці. Каэфіцыент — 99,3%.

Заработная плата: намінальная налічаная сярэднемесячная заработная плата — 2.495,4 тыс. рублёў (у 2011 годзе — 1.300,3). Рэальная заработная плата — 92,3% да адпаведнага перыяду леташняга года.