«Купанне чырвонага каня»

«Купанне чырвонага каня»

14 июня 2012, 12:00
954
Несумненна, мастак Кузьма Пятроў-Водкін пакінуў глыбінны след у мастацкім свеце.

У 1912 годзе ён завяршае сваё славутае палатно «Купанне чырвонага каня». Гэты шэдэўр адкрываў выставу «Мир искусства», адкуль і пачалося ягонае трыумфальнае шэсце па свеце. У 1914 годзе палатно ўжо было ў рускім аддзеле г.Мальмё (Швецыя). Уражанне ад яго было такім ашаламляльным, што сам шведскі кароль Густаў V асабіста ўручыў мастаку медаль і грамату. Шведы прыклалі ўсе намаганні, каб «Купанне чырвонага каня» засталося ў іх краіне, але ўдава мастака не паквапілася на чужаземныя грошы, ад яе карціна трапіла ў збор калекцыянера К.Басевіч, якая перадала яе ў 1961 годзе ў падарунак маскоўскай Траццякоўскай галерэі.

Сёлета «Купанню чырвонага каня» спаўняецца раўнютка 100 гадоў. Менавіта гэтаму шэдэўру мы і прысвяцілі нашу паэтычную віктарыну.

1. Хто аўтар гэтых радкоў, як завецца верш і ў якім годзе ён пабачыў свет:

Сойди, явись нам, красный конь!

Впрягись в земли оглобли.

Нам горьким стало молоко

Под этой ветхой кровлей.

Пролей, пролей нам над водой

Твое глухое ржанье

И колокольчиком-звездой

Холодное сиянье.

2. Каму належаць гэтыя радкі:

Кроваво-красный конь,

к волнам морским стремящийся

С истомным юношей

на выпуклой спине,

Ты, как немой огонь,

вокруг меня крутящийся,

О многом знаешь ты,

о многом шепчешь мне.

3. З якога верша ўзяты гэтыя радкі? Назавіце, калі ласка, іх аўтара і зборнік вершаў, дзе яны ўпершыню былі апублікаваныя:

Я теперь скупее стал в желаньях.

Жизнь моя, иль ты приснилась мне?

Словно я весенней гулкой ранью

Проскакал на розовом коне.

На адказы даецца ты-дзень. Тры першыя разгадчыкі атрымаюць па адной з маіх кніг з дадаткам выданняў іншых аўтараў і сувенірнай паштоўкі. Адказы дасылайце на адрас: 225413, г.Баранавічы-13, вул. Брэсцкая, 293/2, кв. 42, Міхасю Міхайлавічу Маліноўскаму. Тэлефон (8-0163)-44-01-01 (пасля 18.00). Абавязкова ўкажыце сваё імя, імя па бацьку. прозвішча, дакладны паштовы адрас з індэксам, а хто пажадае — месца працы, вучобы і свае захапленні.

Рэдакцыя «ИП» апублікуе спіс пераможцаў. Прыз можа атрымаць і той, хто не знайшоў правільныя адказы, але першым складзе уласны вершаваны водгук на славутую карціну. За справу, знаходлівыя і кемлівыя!

Последние новости