Лекі без рэцэпта
Раней было 2.050 найменняў. У спіс безрэцептурных прэпаратаў увайшлі лекавыя сродкі, якія найбольш вядомыя насельніцтву, з шырокім дыяпазонам бяспечнай дозы, якія працягла выкарыстоўваюцца ў клінічнай практыцы і дазваляюць купіраваць вострыя і неадкладныя станы да кансультацыі ўрача, а таксама шырока прадстаўленыя ў аптэчнай сетцы.
У новы спіс безрэцэптурных сродкаў унесены шэраг лекаў для лячэння хвароб сістэмы кровазвароту, антыарытмічных і гіпатэнзіўных прэпаратаў, усе антыбіётыкі першага і другога пакалення. У пераліку шырока прадстаўлена група супрацьзапаленчых сродкаў, у яго ўвайшлі ўсе супрацьмікробныя мазі, у тым ліку гарманальныя і з антыбіётыкамі. У пералік занесены безрэцэптурныя сродкі для экстраннай кантрацэпцыі — такія, як «Пасцінор» і «Эскапел», а таксама гарманальныя процізачаткавыя лекавыя сродкі з нізкімі дозамі эстрагенаў.
Згодна з дакументам, у Беларусі выключна па рэцэптах урача будзе адпускацца 1.985 лекавых сродкаў. Гэта зроблена «ў мэтах выключэння неабгрунтаванага і бескантрольнага ўжывання лекаў», што можа прывесці да цяжкіх наступстваў для здароўя чалавека. Толькі па рэцэптах можна набыць наркатычныя, псіхатропныя і моцнадзейныя сродкі; сродкі, якія прымяняюцца для лячэння эпілепсіі, псіхалагічнай і фізічнай залежнасці ад розных рэчываў, антыбіётыкі трэцяга і чацвёртага пакалення, інсулін, гармоны, анаболікі, некаторыя антыарытмічныя, гіпатэзіўныя і кардыятанічныя лекавыя сродкі, а таксама лекавыя сродкі, што прымяняюцца для лячэння анкалагічных хворых.
З 1 ліпеня Міністэрства аховы здароўя ўзмоцніць кантроль за продажам лекаў «з мэтай іх рацыянальнага і бяспечнага прымянення, а таксама папярэджання неспрыяльных наступстваў самалячэння».