Лінія Сталіна

Адкрыты ён для наведвальнікаў 30 чэрвеня 2005 года. Займае 26 гектараў.
Адразу ж на пачатку агляду за асобную плату можна пастраляць з кулямёта сістэмы “Максім”. Вялікую цікавасць выклікае адноўлены і абсталяваны ўчастак умацаванага раёна. Гэта дзвюх- і трохамбразурныя доты, камандны артылерыйскі назіральны пункт і гарматны паўкапанір. Паміж імі зроблена разгалінаваная сістэма траншэй.
Шмат разнастайных гармат, кулямётаў і мінамётаў часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Для даведкі. Ланцужок умацаванняў, які ішоў ад Карэльскага перашыйка да Чорнага мора ўздоўж дзяржаўнай мяжы СССР, атрымаў неафіцыйную назву “Лінія Сталіна”. На тэрыторыі Беларусі было 4 умацаваныя раёны: Мінскі, Слуцкі, Мазырскі і Полацкі.
Гісторыка-турыстычны комплекс паказвае амаль усю тэхніку не толькі часоў вайны, але і пасляваеннай Савецкай Арміі. Усе экспанаты адкрыты для турыстаў. А жадаючыя за асобную плату могуць пакатацца на танку ці бронетранспарцёры.