Лунінецкая цэнтральная раённая бальніца: лічбы і факты
Амбулаторна-паліклінічная служба — вядучая ў аказанні медыцынскай дапамогі. Гэта раённая паліклі-ніка ў Лунінцы на 475 наведванняў у змену, гарадская ў Мікашэвічах, 4 амбулаторыі пры ўчастковых бальніцах і 11 самастойных амбулаторый. Тут працуе 69% урачоў і 61% сярэдніх медработнікаў. У раённай паліклініцы вя-дзецца прыём па 27 урачэбных спецыяльнасцях. Хуткую і неадкладную медыцынскую дапамогу аказваюць 6,5 брыгад, альбо адна на 11.500 жыхароў.
У раёне працуюць 164 урачы, 686 сярэдніх медработнікаў. Тры ўрачы маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, 44 — першую, 41 — другую. У 51 сярэдняга медыцынскага работніка вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя, 190 — першая, 235 — другая. Забяспечанасць урачамі складае 21,9 на 10 тысяч насельніцтва, сярэднімі медработнікамі — 91,7 на 10 тысяч.