Медыцына для Залесся стала бліжэй

Медыцына для Залесся стала бліжэй

14 июня 2012, 12:00
482
Напачатку года наша газета паведамляла, што з 1 лютага на базе вузлавой паліклінікі будзе дзейнічаць Залеская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі.

Напярэдадні прафесійнага свята медыкаў завіталі ў амбулаторыю. Яе загадчыца Валянціна Рыгораўна Соц паведаміла, што абслугоўваюць жыхароў Залесся і чыгуначнікаў. Аказваюць усю неабходную медыцынскую дапамогу, за выключэннем паслуг урачоў вузкай спецыялізацыі. Працуюць два тэрапеўты, педыятр, дзённы стацыянар, зубны кабінет, кабінеты масажу, электракардыяграмы, фізіятэрапіі, клініка-дыягнастычная лабараторыя і іншыя патрэбныя структуры. Пры неабходнасці, пацыентаў накіроўваюць у гарадскую паліклініку.

Магніталазератэрапію засвоіла медсястра Жана Ажкала