Чакаюцца змены

Чакаюцца змены

21 июня 2012, 12:00
1379
З 9 жніўня 2012 года зменіцца плата за асобныя адміністрацыйныя працэдуры. Такое рашэнне прадугледжана ўказам №197 ад 12 красавіка 2012 года.

У прыватнасці, за выдачу паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану памер платы складзе 0,5 базавай велічыні (цяпер — 1 БВ). За прастаўленне апостыля на афіцыйным дакуменце, складзеным на тэрыторыі Беларусі, памер платы таксама зменшыцца з адной да 0,5 базавай велічыні.

За даванне інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў памер платы павялічыцца да адной базавай велічыні па кожнай юрыдычнай асобе або ІП (цяпер — 0,1 базавай велічыні).