Да юбілея песняроў

Да юбілея песняроў

Літаратурна-музычная кампазіцыя да 130-годдзя нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа прайшла ў Любанскай сельскай бібліятэцы з удзельнікамі аб’яднання “Фантазёры”.

Разам з імі дзеці з летняга школьнага лагера «пагарталі» старонкі жыцця і мастацкай біяграфіі нашых песняроў. На прыкладзе вершаў Я.Купалы “Летняя раса” і Я.Коласа “Голас зямлі”, “На полі вясной” слухачы пачулі, як паэты адлюстроўваюць прыгажосць прыроды, абуджаюць трывогу за лёс сваёй зямлі. Не абмінулі і любоўную лірыку паэтаў: вершы “Да N”, “Мая дзяўчынка” Я.Купалы, “М.Д.М.” Я.Коласа. Прагучалі таксама песні ансамбля “Песняры” “Мой родны кут” і “Спадчына”.