Падарожжа ў свет даўніх кніг

Падарожжа ў свет даўніх кніг

21 июня 2012, 12:00
Автор:
743
У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі наладжана незвычайная выстава - «Кніжныя скарбы Лунінеччыны». Рарытэты прадстаўлены як самой бібліятэкай, так і раённым краязнаўчым музеем і чытачамі - аматарамі кніг.

Кожны аддзел выставы: ці то «Дзівосныя кнігі», ці «Даўнія выданні», ці «Выданні на польскай мове», «Забароненыя кнігі» — напоўнены экспанатамі, ад якіх вее даўніной, якія, перажыўшы веянні розных гістарычных часоў і ваенныя ліхалецці, хай сабе і зжаўцелі, страцілі выгляд, але выжылі і сталі на паліцы.

Асаблівае месца заняла «Богослужебная книга», што належала Нова-Пячорскаму Дзяцелавіцкаму манастыру пачатку XVIII стагоддзя (на царкоўнаславянскай мове). Уражваюць ёмістыя «Псалтырь», «Радзівілы», «Біблія ў гравюрах». Вее мінуўшчынай ад «Літоўскіх Епархіяльных ведамасцяў» 1873, 1881, 1902 гадоў выдання. Шматаблічныя аддзелы вучэбна-даведачнай літаратуры царскага часу і польскага перыяду.

На ўрачыстым адкрыцці, якое вялі супрацоўнікі бібліятэкі Н.М.Радзіяновіч. В.В.Рагалінская, А.У.Бабута, выступілі дырэктар краязнаўчага музея Г.М.Пакіна, чытачы С.С.Туркоўскі, Р.М.Гудкова, Н.І.Казанкова, паэтка з Чучавіч А.А.Муравейка. Цікава выступілі краязнаўцы С.П. Нефідовіч, І.А.Панасюк, Т.В. Канапацкая.

Выстава будзе доўжыцца працяглы час, і кожны, хто хоча зазірнуць у свет даўніх кніг, можа наведаць яе.

Последние новости