Віншуем ад душы!

Віншуем ад душы!

21 июня 2012, 12:00
547

Шаноўны Андрэй Міхайлавіч, паважаныя журналісты, тэхнічны персанал, разумныя і ўдзячныя чытачы “Информ-прогулки”!

З вялікаю радасцю, ад усяе душы, шчыра і сардэчна вітаю кожнага з Вас з цудоўнай падзеяй — 700-м выпускам найаўтарытэтнейшага, найпапулярнейшага незалежнага штотыднёвіка. Заўжды ўважліва сачу за Вашым выданнем, таму ведаю, што ў ягоных падшыўках спрэсаваныя амаль два дзясяткі гарачых, непаўторных, цікавых і бурлівых гадоў найноўшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і яе слаўнай Лунінеччыны, тысячы і тысячы дзівосных публікацый, сотні і сотні адкрытых журналістамі яскравых асаблівасцяў краю, безліч узнятых і паспяхова вырашаных з дапамогай газеты праблем чэснага люду.

Так трымаць, яшчэ больш упэўнена ісці да тысячнага і дзясяцітысячнага нумару! Хай не прытупляецца журналісцкая зброя, не змяншаецца патрабавальнасць чытача, больш уважлівымі і паслухмянымі робяцца чыноўнікі, кіраўнікі любога рангу, якія павінны вераю і праўдаю служыць свайму народу. Са святам Вас!

Георгій Александровіч, прэзідэнт Сарненскай асацыяцыі вольных журналістаў, сакратар Ровенскай абласной арганізацыі Нацыянальнай суполкі журналістаў Украіны Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы “Аб’яднаныя МасМедыі” шчыра віншуе калектыў газеты “Информ-прогулка” з выхадам 700-га нумара!

 * * *

Усё ў меру — соцыум і гумар,

І крочаць побач Творчасць і Удача.

Віншуем! Сёння ў вас сямсоты нумар,

А гэта ў час такі нямала значыць!

З газетаю вы знітавалі лёсы,

І ў пэўны  час — ці то зіма, ці лета,

Штотыдзень трэба не “забіць палосы”,

А выдаць адмысловую газету.

Хай нехта добра акапаўся ў Мінску,

І на А-2 вымошчвае “падвалы”,

Тут кожнаму сваё, ну а Вышынскі

У Лунінцы атабарыўся стала.

Удачы вам! І чытачоў адданых,

Настрою, шчасця, радасці і плёну,

Зірніце ў гэты дзень у донцы шклянак,

І — зноў за працу. Творча і натхнёна!

Уваходзьце ў тамы энцыклапедый,

Жывіце лёгка, весела і гулка!

Асацыяцыя Рэгіянальных Медый Віншуе калектыў “Информ-прогулки”!

 

* * *

На протяжении почти десятка лет длится дружба Лунинецкой районной организации ОО “БелОИ” с вашей газетой.

С помощью “Информ-прогулки” были решены некоторые наши проблемы. Например, по приобретению сувениров для беспроигрышной лотереи ко Дню инвалида, изготовлению дипломов к 20-летию организации. А в прошлом году многие десятки членов нашей организации получали “ИП” безвозмездно.

Спасибо, что и сегодня свежий номер газеты всегда лежит на нашем столе. Пусть Бог благословит сотрудников редакции, распространителей и всех читателей газеты!

Поздравляя с юбилейным 700-м номером, желаем газете творческих успехов, материальных благ, добра, мира, благополучия — и побед в непростом информационном мире!

Пишите для людей и о людях нашей Лунинетчины и прекрасной свободной Беларуси.

Людмила Курак, председатель РО ОО “БелОИ”