Юбілей пракуратуры

Юбілей пракуратуры

28 июня 2012, 12:00
589
26 чэрвеня Пракуратура Рэспублікі Беларусь ад-значыла 90-годдзе.

З гэтай нагоды напярэдадні адбылася сустрэча ветэранаў пракуратуры нашай вобласці з  пракурорскімі работнікамі Палескага рэгіёна. Была арганізавана паездка ў Драгічын і Пінск. Удзельнікі мерапрыемства наведалі новы будынак пракуратуры Драгічынскага раёна, а ў Пінску прайшла зацікаўленая размова з прадстаўнікамі пракуратур Пінска, Пінскага, Лунінецкага і Столінскага раёнаў.

Для ўсіх удзельнікаў сустрэчы быў паказаны дакументальны фільм аб гісторыі Пракуратуры Рэспублікі Беларусь, а ветэраны атрымалі сувеніры з юбілейнай сімволікай. Было зроблена калектыўнае фота.