І свята, і клопаты

І свята, і клопаты

05 июля 2012, 13:00
621
3 ліпеня сваё прафесійнае свята адзначылі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.

Начальнік Лунінецкага аддзялення ДАІ Сяргей Міхайлавіч Канапацкі зазначыў, што зараз асноўная іх задача — правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў па бяспецы дарожнага руху ў аздараўленчых лагерах, недапушчальнасць дарожна-транспартных парушэнняў, кантроль хуткаснага рэжыму, а таксама ўзаемадзеянне з санітарнымі і экалагічнымі службамі па кантролю за перавозкай сыпучых грузаў.

За шэсць месяцаў гэтага года адбылося 10 ДТЗ (у 2011 годзе — 15). Тры чалавекі загінулі (2011 — 5), паранена дзевяць (2011 — 16). Два вадзіцелі былі ў нецвярозым стане. За гэты ж перыяд зарэгістравана 5.189 парушэнняў правілаў дарожнага руху (2011 — 4.759). Затрымана ў нецвярозым стане 293 вадзіцелі (летась — 223). Хуткасны рэжым парушылі 1.576 вадзіцеляў (2011 — 1.653). Пешаходы таксама парушаюць — 564 выпадкі (летась — 437).

Прафесійна выконваюць свае абавязкі інспектары Аляксей Хартановіч, Андрэй Чарняўскі і іншыя.