«Паэзiя народнага касцюма»

У суправаджэннi музыкі «мадэлi» з розных вёсак раёна дэманстравалi самабытныя народныя касцюмы, створаныя iх продкамi ў даўномiнулыя гады (што засведчыў і здымак на першай старонцы гэтага нумару нашай газеты). Сярод старадаўняга адзення — жаночая безрукаўка 1897 года, захаваная Марыяй Колб з вёскі Лунін. Доўгая дзявочая сарочка з тканага выбеленага палатна канца XIX — пачатку XX ст., захавалася у вёсцы Лунiн. Ткачыхамі Цэнтра культуры i народнай творчасцi вёскі Вулька 1 Нiнай Стасюк i Марыяй Фiлiпчык было выткана палатно для народнага касцюма па матывах старадаўняга строя вулькаўчан. З гэтага палатна быў пашыты касцюм дадзенай мясцовасцi.
Па сабраных матэрыялах i фотаздымках работнiкi культуры плануюць выпусціць iлюстраванае кнiжнае выданне. Збор народных касцюмаў працягваецца. Жадаючыя могуць звяртацца ў вясковыя клубы цi раённы метадычны цэнтр.