Свята Купалля

Свята Купалля

12 июля 2012, 13:00
771
адбылося 6 ліпеня ў вёсцы Кажан-Гарадок на беразе Цны.

Купала з Купалінкай завіталі на свята на кані, які быў упрыгожаны яркімі кветкамі і стужкамі. Нептун і Вадзяная царыца павіншавалі ўсіх са святам, заклікалі шанаваць вадаёмы, падтрымліваць чысціню і парадак. Бабка Марыля расказала аб асаблівасцях свята, а «ведзьмы з чарцямі», зразумела, iмкнулiся яго «сапсаваць». Не абышлося без традыцыйнага распальвання купальскага вогнішча і пускання на ваду вянкоў.

На прапанову адшукаць папараць-кветку адгукнулiся многiя. Перамажцай аказалася Аксана Варданян з вёскi Кажан-Гарадок, якая атрымала заслужаны падарунак.

Музычныя віншаванні дарылі мастацкія калетывы: народны ансамбль песні і музыкі «Сустрэча» Кажан-Гарадоцкай ДМШМ, народны фальклорна-этнаграфічны калектыў «Надзея» Кажан-Гарадоцкага СДК, фальклорны калектыў «Крынічанька» Лунінецкага ГДК, а таксама салісты Генадзь Шэўчык, Надзея Веляскевіч, Ганна Рудовіч, Віктар Валынчыц i iншыя. Тэатралізаванае прадстаўленне было цікавым і незвычайным. Народныя спевы i гуляннi вакол вялiкага вогнiшча прывабiлi шмат гледачоў.

Последние новости